Ганна Севярынец
Бей, бяжы, замры. Я абрала апошняе.
Замры: заціхні, здранцвей, прыпадобніся,
Стань полем, узлескам, пожняй,
Целам накрый зямлю, стань целам зямлі,
І гэта па табе цяпер гудуць танкі і шапацяць караблі,
А ты слухаеш, як дыхае зерне ў раллі,
Як у сэрца тваё прарастае яго карэнне,
Як людзі зямлі пераўтвараюцца ў цені,
Іх целы падаюць побач, і з
(
Read more... )